свежие новости

   14 лiпеня 2017               КУЛЬТУРА
       «Арэскія вытокі» сталі «народнымі»         

   Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь найменне «народны» прысвоена клубу самадзейных паэтаў «Арэскія вытокі», які створаны і працуе пры раённай цэнтралізаванай бібліятэцы.

   «Сёння ў складзе клуба 18 удзельнікаў, — паведаміла загадчык аддзела бібліятэкі Таццяна Гапановіч. — Розныя па ўзросце, прафесіі, інтарэсах, яны адзіныя ў сваёй любові да паэтычнага радка. Клуб дае ім магчымасць дзяліцца сваей творчасцю з жыхарамі горада, развіваць талент, доўжыць паэтычныя традыцыі раёна. Пасяджэнні «Арэскіх вытокаў» праходзяць раз у месяц у чытальнай зале раённай бібліятэкі. На іх паэты прадстаўляюць новыя творы. Сёлета клуб адзначае 20-годдзе. На яго рахунку — выдадзеныя кнігі паэзіі і персанальныя зборнікі, удзел ва ўсіх масавых мерапрыемствах, вечарынах, майстар-класах, сустрэчах і святах, якія праводзяцца ў раёне».
    Скарбонку мясцовай паэзіі ўзбагачаюць Марыя Захарава, Валянціна Грабінава, Ніна Кахановіч, Павел Цюленеў, Людміла Антанюк; кірункі твораў самыя разнастайныя — лірычныя, грамадзянскія, патрыятычныя, гістарычныя і нават фантастыка. “Арэскія вытокі” запрашаюць усіх паэтаў і аматараў вершаў да сяброўства і супрацоўніцтва. Даведацца аб чарговым зборы клуба можна, патэлефанаваўшы ў цэнтральную бібліятэку ці зазірнуўшы на сайт установы.