свежие новости

   3 студзеня 2017               Рыхтуемся да пасяўной
               Спраўная тэхніка — залог якасных палявых работ

    Зусім хутка на палетках сельгасарганізацый загудуць машыны і трактары: набліжаецца адказная і сур’ёзная ва ўсе часы пасяўная кампанія.

   Каб правесці палявыя работы якасна і атрымаць добры ўраджай, аграрыі загаддзя вырашаюць пытанні па рамонце тэхнікі. Менавіта ад яе стану, бесперабойнага працэсу ў полі і стараннасці механізатараў залежыць вынік.
    У гэтым годзе агульная плошча яравой сяўбы ў раёне складае 20701 гектар, з іх раннімі зерневымі і зернебабовымі культурамі будзе засеяна 5312. Сёння на першым месцы ў гаспадарках — стан трактароў і машын. Як яны рыхтуюцца да пасяўной у гэтым кірунку? На што звяртаецца асаблівая ўвага? Аб гэтым паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Віталь Гельман.
    — Перш за ўсё кожная машына павінна быць камплектнай, спраўнай і мець правільную расстаноўку рабочых частак. Трэба, каб рэгуляванне і тэхналагічныя наладкі праводзіліся спачатку на спецыяльных роўных пляцоўках машыннага двара, а затым канчаткова пры першых праходах агрэгатаў і сеялак у полі.
    Сёння перад сельгаспрадпрыемствамі раёна пастаўлена канкрэтная задача і вызначаны тэрміны: да 1 сакавіка падрыхтаваць усю глебаапрацоўчую і пасяўную тэхніку, трактары і агрэгаты. Важна стварыць належныя умовы для працы людзей. Механізатараў не спыняюць ні маразы, ні часовая адсутнасць дэталяў. Пакуль знойдуцца апошнія, дапамагаюць у рамонце калегам, потым вяртаюцца да сваёй тэхнікі. У асноўным аграрыі абыходзяцца ўласнымі намаганнямі — рамантуюць тэхніку за грошы ад продажу сельгаспрадукцыі. Больш складаныя механізмы наладжваюць спецыялісты “Райаграсэрвісу”.
    Усяго ў раёне 34 адзінкі высокапрадукцыйнай, энерганасычанай тэхнікі (трактароў “Беларус-3022”, “Беларус-3522”, “Фэндт”, “Джон-Дзір”) і парк прычэпнай сельскагаспадарчай тэхнікі да іх. У кожнай гаспадарцы працуюць майстры сваёй справы, прафесіяналы. Добра наладжаны працэс рамонту у ААТ “Арэса-агра”, “Паставічы”, “Профітагра”, “Шапчыцы-агра”.
   
   
   
   
Ірына ЕРАМЕЕВА