свежие новости
<

   29 жніўня 2017                  
       Саламяныя скульптуры
                       



   



   У конкурсе прынялі ўдзел 7 гаспадарак, работнікі якіх стварылі з саломы сапраўдныя дзівосы: забаўныя постаці людзей, жывёл і тэхнікі.
  
   Напрыканцы мінулага тыдня адбылося пасяджэнне камісіі па падвядзенні вынікаў агляду-конкурсу пад кіраўніцтвам першага намесніка старшыні райвыканкама Алега Паўлавіча Бегунца.
  
   У намінацыі “Лепшая кампазіцыя” лідыравала саламяная скульптура ААТ “Залужжа”, у намінацыі “Арыгінальнасць ідэі” — ТАА “Профітагра”, у намінацыі “Цэласнасць кампазіцыі і афармляльніцкае майстэрства” — ААТ “Палажэвічы”.
  
   Рашэннем журы створана дадатковая намінацыя “За творчы падыход”, перамога ў якой прысуджана ТАА “Шапчыцы-агра”.
  
   Пераможцы конкурсу атрымаюць грашовыя прэміі, усе ўдзельнікі — прызы ад райкама прафсаюза, а саламяныя кампазіцыі застануцца яшчэ доўга стаяць уздоўж дарог раёна і дарыць людзям хвілінкі здзіўлення і радасці.