свежие новости

   11 лютага 2017               Творчасць    
   Старадарожскі ручнік — брэнд сувенірнай прадукцыі
                       



   




  У гэтым годзе свой дваццацігадовы юбілей святкуе народная майстэрня па ткацтве Цэнтра рамёстваў. Адчыніла яна свае дзверы разам з адкрыццём у 1997 годзе гэтай культурнай установы. І з таго часу майстры перадаюць свае веды і ўменні ўсім, хто жадае навучыцца аднаму з самых старадаўніх відаў народнай творчасці.
  
   На Старадарожчыне здаўна існуюць розныя рамёствы. Але менавіта ткацтва надае асаблівую адметнасць творчасці. Да прыкладу, старадарожскі ручнік мае даўжыню ад 3 метраў 20 сантыметраў да 4 з паловай. Ён заўсёды ўпрыгожваўся карункамі, звязанымі шыдэлкам. Мясцовыя майстрыхі шырока выкарыстоўвалі ў ткацтве тэхніку выкладання, а яшчэ ўстаўлялі прошву, якая звязвала часткі ручніка.
  
  Сёння тканы ручнік — візітная картка Старадарожчыны.
  
   (Полную версию материала читайте в №№22-23 2017 г.)