свежие новости

   22 красавіка 2017              Юбілей    
   “Прусаўчанка” — непаўторная манера спявання аўтэнтычных песень
          Вядомы далёка за межамі нашага раёна народны фальклорны калектыў адсвяткаваў свой 45-гадовы юбілей.             



   




  
  
   Прускія жанчыны — таленавітыя, непаўторныя, самабытныя, адкрытыя, шчырыя і вясёлыя. Яны могуць не толькі добра спяваць, але і ведаюць розныя народныя абрады, ладна танчаць і шмат памятаюць замоў, легенд і паданняў. А яшчэ гэта — сапраўдныя майстрыхі: сваімі рукамі яны ствараюць цудоўныя вышыванкі, упрыгожылі яскравымі арнаментамі канцэртныя касцюмы. Старадарожчына па праву ганарыцца гэтым калектывам. За зберажэнне фальклорнай спадыны, вернасць традыцыям аўтэнтычнаму фальклорнаму калектыву ў 2007 годзе было нададзена ганаровае найменне “народны”, а ў 2015 годзе — статус гісторыка-культурнай каштоўнасці нематэрыяльнага праяўлення чалавека “Спеўныя традыцыі міжрэчча вярхоўяў Пцічы і Случы ў в. Прусы Старадарожскага раёна Мінскай вобласці”.
  
   Урачыстае мерапрыемства сабрала ў мясцовым клубе шмат прыхільнікаў народнай творчасці і пачэсных гасцей.
  
   (Поўную версію матэрыяла чытайце ў №№62-63 2017 г.)