свежие новости

   22 лютага 2017               ЗАПРАШАЕМ НА СВЯТА!
               “А у нас сёння Масленіца…”

   

   26 лютага ў 10.00 у гарадскі сквер запрашае вясёлая, смачная, яркая Масленіца.
    Тэатралізаванае прадстаўленне пазабавіць дзяцей і дарослых, канцэртная праграма ўздыме настрой, традыцыйныя народныя гульні пакажуць, ці засталіся ў народа сілы пасля зімы.
    А ці будзе старажытны масленічны “Слуп”, спытаеце вы?.. Абавязкова!
    А яшчэ — выстава-дэгустацыя гарачанькіх бліноў, выязныя крамы, спартыўныя спаборніцтвы.
   
    Прыходзьце падыхаць свежым паветрам, паглядзець людзей і паказаць сябе!
   Давайце разам праводзім Зіму і сустрэнем Вясну, адкрыем дзверы і сэрцы сонейку, здароўю і прыгажосці!