свежие новости

   8 красавіка 2017              Пасяўная-2017
       У сераду завяршылі работы ў ПСГ “Сінягова”         

    Цёплае надвор’е, якое прыпала на мінулыя выхадныя і палову бягучага тыдня, дазволіла старадарожскім аграрыям у поўную моц разгарнуць веснавую сяўбу. Штодзень шчыруюць на палетках гаспадарак трыццаць энерганасычаных трактароў, а ў думках механізатараў — каб год выдаўся ўрадлівым.

    Цяперашняя пасяўная кампанія прыпаднесла шмат нечаканасцей, у тым ліку і прыемных. Сёлета лідар ранняй пасяўной — ПСГ “Сінягова” ААТ “Старадарожскі райаграсервіс”, якая рапартавала аб зробленай рабоце вечарам у сераду.
    Павіншаваць кіраўніцтва, спецыялістаў і працаўнікоў палёў гэтай гаспадаркі з першай перамогай прыехалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлана Каролька, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таісія Меляняка, старшыня раённага камітэта ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Вікторыя Непачаловіч і артысты раённага цэнтра культуры і адпачынку Іван Жураўскі і Тамара Кароль.
    Святлана Анатольеўна ўручыла калектыву падзячны ліст ад начальніка упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Алега Паўлавіча Бегунца, у якім гаворыцца: “Праца на зямлі заўсёды патрабуе высокай самаадданасці, гаспадарчых адносін да выкарыстання рэсурсаў, якія маюцца, жадання дабівацца добрых вынікаў. Умелая арганізацыя палявых работ, якасная падрыхтоўка да пасяўной кампаніі, належная выканаўчая дысцыпліна і адказнасць за выкананне пастаўленых задач, адданасць сваёй справе да-зволілі калектыву ПСГ “Сінягова” ПЕРШЫМІ Ў РАЁНЕ завяршыць сяўбу ранніх зерневых культур. Ад імя Старадарожскага раённага выканаўчага камітэта выказваю вам шчырую падзяку і жадаю поспехаў у вашай нялёгкай працы, упэўненасці ў будучым, моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і новых дасягненняў дзеля роднага раёна!”
   
(Поўную версію матэрыяла чытайце ў №№54-55 2017 г.)