свежие новости
        ЗАПРАШАЕМ НА СВЯТА!
  


     12.09.2018

        

 Ужо ў гэтую суботу ў аграгарадку Шчыткавічы адбудзецца доўгачаканае свята — “Дажынкі-2018”, прысвечанае заканчэнню ўборачнай кампаніі.
   
    З гэтай нагоды ў Шчыткавічах збяруцца найлепшыя сельскія рабочыя раёна і госці мерапрыемства. Як заведзена, да свята ў вёсцы добраўпарадкавалі вуліцы, пафарбавалі платы і адрамантавалі некалькі будынкаў.
   
    Пачнецца ўрачыстасць у 11.00. Удзельнікаў свята чакаюць ускладанне вянкоў і кветак да помніка землякам на плошчы у аграгарадку, выставы караваеў сельскагаспадарчых арганізацый, народнай творчасці і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дэгустацыя прадукцыі Старадарожскага плодаагародніннага завода і вытворчага участка сыраробчага камбіната. На працягу ўсяго святкавання будуць працаваць гандлёвыя рады, абяцаюць быць захапляючымі дзіцячыя гульні і атракцыёны. Вельмі цікава будзе зазірнуць у багатыя гасцінцамі сельскагаспадарчыя падворкі.
    У 12.00 у Шчыткавіцкім Доме культуры адбудзецца ўшанаванне пераможцаў раённага спаборніцтва на сёлетнім жніве і канцэрт.
    Будуць ушанаваны героі хлебнага поля — перадавыя экіпажы камбайнераў, вадзіцелі, машыністы збожжасушыльных комплексаў, маладыя камбайнеры і вадзіцелі.
    А ў 15.00 для ўсіх жыхароў і гасцей аграгарадка Шчыткавічы адбудзецца святочны канцэрт.
    Уваход свабодны.