свежие новости
    ЗОРКІ — МНАГАДЗЕТНЫМ МАЦІ!   
  


     27.11.2018         

   
    Ордэны мнагадзетных маці — дзевяціпрамянёвыя зоркі — уручыў тром старадаражанкам старшыня райвыканкама Мікалай Карповіч.
   
    Урачыстая цырымонія адбылася раніцай у аўторак напачатку пасяджэння раённага выканаўчага камітэта.
   
    Пад шчырыя апладысменты прысутных высокія ўзнагароды атрымалі Людміла Сыцька, Вольга Шэшка і Марына Гарбачова.
   
    Сярод мам няма ніводнай хатняй гаспадыні: усе яны займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю, ніводная не пакінула работу, паспяваюць яшчэ і займацца грамадскімі справамі, і заставацца такімі прывабнымі, вясёлымі і энергічнымі.

(Больш матэрыяла па тэме ў газеце «Навіны Старадарожчыны»).