Абласны фестываль народнай творчасці “Напеў зямлі маёй” прайшоў у Мар’інай Горцы на радзіме Ігара Лучанка. Пастаяннымі ўдзельнікамі фестывалю з’яўляюцца старадарожскія таленты, якія кожны раз прывозяць ці прызавыя месцы, ці каштоўныя падарункі. На гэты раз яны вярнуліся з акустычнай сістэмай.

Як усё адбывалася, расказала дырэктар раённага цэнтра культуры і адпачынку Людміла Кутазава.

“Старадаражане выйшлі на сцэну пад нумарам дваццаць адзін. Свае творчыя намаганні аб’ядналі народны ансамбль народнай песні і музыкі “Таліца” (кіраўнік — Тамара Шэшка), узорны харэаграфічны ансамбль “Расінка” (кіраўнік — Карына Рамазанава), фальклорны ансамбль “Вясёлка” дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік — Людміла Вялько).

Выступленні нашых 40 артыстаў вылучаліся яскравасцю і самабытнасцю. У роліку перад выхадам на сцэну пастараліся арыгінальна прадставіць кожны творчы калектыў.

Шасціхвілінны нумар складаўся з вянка беларускіх народных песень: “Таліца” і “Вясёлка” выконвалі “Прывітальныя”, “За рэчкай, за ракой”, “Як сонейка з месяцам усходзіць”. У цэлым усё, што было задумана, атрымалася”.

Вікторыя СЫЦІК.

Поўная версія даступна падпісчыкам «НС»