У суботу ў аграгарадку Старыя Дарогі шумна і весела прайшлі раённыя «Дажынкі». На фестывалі-кірмашы ўшанавалі герояў жніва, для шматлікіх гасцей наладзілі выставу сялянскіх «падворкаў», дэгустацыю народных страў, экспазіцыі работ народных майстроў, выступленні творчых калектываў. Лепшыя рупліўцы хлебнай нівы атрымалі заслужаныя ўзнагароды. 

Падрабязнасці — у наступным нумары газеты.