У мінулую суботу людзі і машыны цэлай чарадою накіроўваліся ў адну з самых далёкіх кропак Старадарожчыны — аграгарадок Сінягова. Ехалі і ішлі сюды дзеці, унукі, праўнукі мясцовых жыхароў з райцэнтра і іншых гарадоў. Быў добры повад і для тых, хто даўно пакінуў малую радзіму і зрэдку прыязджае дадому. Тут гулялі свята вёскі “Зямлі сваёй я нізка пакланюся”.

Вёска мае цікавую і непаўторную гісторыю, жывуць у ёй працавітыя і таленавітыя людзі. Як родныя яны моцна абдымаліся і ніяк не маглі нагаварыцца. Толькі крыху пацішэла, калі на сцэну выйшаў вакальны гурт “Каларыт”…

Поўная версія даступна падпісчыкам «НС»