Адметнасцю сёлетняй педагагічнай канферэнцыі стаў яе падкрэслена ўрачысты, патрыятычны настрой. Начальнік Генеральнага штаба, першы намеснік Міністра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Алег Аляксеевіч Белаконеў адзначыў лепшых рупліўцаў патрыятычнай працы раена медалямі “75 год вызваленя Беларусі ад нямецка-фашыскіх захопнікаў” і памятнымі падарункамі:  макетамі стралковай зброі і гадзіннікамі.

Падзеі спадарожнічала сонечнае надвор’е, у промнях якога асабліва прыгожа выглядаў пляц перад Палацам культуры. Перад канферэнцыяй ён ператварыўся ў творчую прастору, дзе свае праекты, вынаходніцтвы, веды і уменні прадставілі школы, клубы і гурткі. Шматлікія выставы і інтэрактыўныя пляцоўкі разгарнуліся і ў фае. 

“Сення ў гэтай зале сабраліся аднадумцы, людзі нераўнадушныя і ўлюбеныя ў сваю прафесію; людзі, якія не толькі словам, але і справай прымножваюць аўтарытэт сваёй малой радзімы, —  адзначыў, звяртаючыся да ўдзельнікаў канферэнцыі, старшыня райвыканкама Мікалай Мікалаевіч Карповіч. — У мінулым годзе 12 выпускнікоў закончылі школу з залатымі і срэбнымі медалямі, 2 вучні заваявалі дыпломы на заключым этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадметам. Вучні школ сталі сярэбранымі прызерамі ў спрынце і змешанай эстафеце на рэспубліканскіх спаборніцтвах па біятлоне “Снежны снайпер” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, на рэспубліканскіх спаборніцтвах па зімовым і летнім мнагабор’і “Здароўе”. Больш за 90% выпускнікоў працягваюць навучанне ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Высокія вынікі ў алімпіядах, конкурсах і спаборніцтвах атрыманы дзякуючы кваліфікаванай рабоце прафесіяналаў. 

Штогод фінансаванне сістэмы адукацыі і спорта складае больш за 40% бюджэта раёна. На правядзенне рамонтных работ ва ўстановах адукацыі з бюджэта патрачана 326 тысяч рублеў. Асаблівая ўвага ўдзелена стану харчаблокаў, набыццю тэхналагічнага абсталявання. Дзякуючы зладжанай рабоце калектываў, умеламу кіраваню і адказнасці кіраўнікоў усе ўстановы адукацыі падрыхтаваны да новага навучальнага года. Няхай ён будзе для вас цікавым і пленным, прынясе радасць адкрыццяў і новых дасягненняў, вашы вучні любяць і шануюць вас і дабіваюцца новых поспехаў!”  

Поўная версія даступна падпісчыкам «НС»