свежие новости

   15 сентября 2018              Поздравления    
    СЁННЯ — ДЗЕНЬ БІБЛІЯТЭК   




       Паважаныя работнікі бібліятэчнай сістэмы!
    Шчыра віншуем вас з прафесійным святам! Ва ўсе часы кнігі былі крыніцай атрымання самых разнастайных ведаў, назапашаных чалавецтвам. Яны і сёння застаюцца неацэннай скарбніцай інфармацыі. Работнікі бібліятэк уносяць вялікі ўклад у захаванне багатай гістарычнай і культурнай спадчыны для наступных пакаленняў і выхаванне ў маладой змены любві і гонару за свой край, сваю малую радзіму. Немагчыма ў поўнай меры ацаніць значнасць гэтай, часам непрыкметнай для многіх, працы.
    Актыўнае развіццё інфармацыйных тэхналогій дазваляе ўкараняць у працу новыя формы ўзаемадзеяння з наведвальнікамі, а значыць, — пашыраць кола чытачоў. Высокая кампетэнтнасць, адказнасць, ініцыятыўнасць, бескарыслівая адданасць прафесіі дапамагаюць ім эфектыўна вырашаць часам няпростыя задачы па развіцці бібліятэчнай справы ў рэгіёне.
    У гэты святочны дзень прыміце шчырыя пажаданні моцнага вам здароўя, шчасця, радасці, сямейнага дабрабыту і новых дасягненняў!
   
    М.М. КАРПОВІЧ,
    старшыня Старадарожскага раённага выканаўчага комітэта.
    Д.М. ДАВЫДАЎ,
    старшыня Старадарожскага раённага Савета депутатаў.

   
   
    Вы з’яўляецеся мудрымі дасведчанымі праваднікамі па цудоўным і неабсяжным свеце літаратуры. З вашай дапамогай выраслі і духоўна пасталелі некалькі пакаленняў, і цяпер вы таксама беражліва захоўваеце лепшыя традыцыі працы, гатовы кожнаму дапамачы глыбей зведаць навакольны свет і ўласную душу.
    Жадаю вам асалоды ад творчасці, добрых удзячных чытачоў, поўных змястоўных кніжных паліц, моцнага здароўя і дабрабыту!
   
    В.У. ГАЙДУКЕВІЧ,
старшыня камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па бяспецы, абароне і барацьбе са злачыннасцю,
намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

   


    ЗАВТРА — ДЕНЬ РАБОТНИКОВ ЛЕСА   

    Уважаемые труженики лесного хозяйства и ветераны лесной службы!
    Поздравляем вас с профессиональным праздником!
    Природа щедро наделила наш регион уникальными лесными ресурсами, которые играют важную роль в развитии его экономического и экологического потенциала. Лес — не просто бесценный и щедрый дар природы, который воспитывает в нас чувство гармонии и понимания красоты, но это и «легкие планеты». Сохранение, приумножение и рациональное использование лесного фонда, забота о нем, бережное отношение к нему — ключевая задача для лесоводов района и дело каждого гражданина, кто серьезно относится к своему здоровью в настоящем и думает о будущем своих детей.
    Н.Н. КАРПОВИЧ, председатель Стародорожского районного исполнительного комитета.
    Д.М. ДАВЫДОВ,председатель Стародорожского районного Совета депутатов.

   
    Стародорожский район широко известен богатством своих лесов. Сегодня распоряжение этим стратегическим ресурсом возложено на коллектив работников опытного лесхоза, что предполагает высокую ответственность перед обществом — современниками и будущими поколениями.
   Желаю успехов в выполнении профессиональных задач, грамотной работы с лесным фондом как уникальным национальным достоянием, а в личной жизни — крепкого здоровья, счастья и мира в семьях!
    В.В. ГАЙДУКЕВИЧ,
    председатель комиссии Парламентского собрания Союза Беларуси и России по безопасности, обороне и борьбе с преступностью,
    заместитель председателя Постоянной комиссии Палаты представителей по национальной безопасности Национального собрания Республики Беларусь.