Сустрэча прайшла ў сельвыканкаме з удзелам кіраўніка мясцовай сельгасарганізацыі Сяргея Сцяпанавіча Каролькі і старшыні сельскага выканаўчага камітэта Людмілы Уладзіміраўны Прымачэнкі.

Размова ішла пра надзённыя праблемы жыцця сяльчан.

Дырэктар ЖКГ Дзмітрый Віктаравіч Булынка спыніўся на тых пытаннях, якія найперш тычацца побыту сяльчан.

“Напачатку лета, — паведаміў ён, — у Палажэвічах было выяўлена 10 гаспадароў, якія без дазволу падключыліся да сістэмы водазабеспячэння. У выніку спроба зэканоміць “на вадзе” абышлася ім даражэй, чым законная аплата: давялося заплаціць салідныя штрафы. Выклікайце нашых спецыялістаў, яны наладзяць водазабеспячэнне сядзібы і ўсталююць прыбор уліку. Карыстайцеся на здароўе і з захаваннем усіх правілаў”.

Другое актуальнае пытанне — арганізацыя вывазу бытавых адходаў. “Атрыманне новай тэхнікі дазволіць без праблем упраўляцца з гэтай задачай у горадзе і на сяле, — паведаміў кіраўнік ЖКГ. — Нагадаю, што пад вялікі аб’ём адходаў можна заказаць асобны транспарт, патэлефанаваўшы ў нашу дыспетчарскую або па нумары адзінай дыспетчарскай службы 115. Пры гэтым за здачу складанай бытавой тэхнікі, што адслужыла свой век, гаспадары атрымаюць плату”.

Поўная версія даступна падпісчыкам «НС»