— Я тут упершыню, але, шчыра прызнацца, проста не магла не паўдзельнічаць. Асабліва калі даведалася, што велапрабег прысвечаны 74-годдзю Перамогі. У нас ёсць сямейная гісторыя, якая запомнілася на ўсё жыццё. Муж маёй прабабулі трапіў у палон, фашысты трымалі вязняў у Бабруйску. Бабуля, не зважаючы на цяжкасці, хадзіла да мужа пешшу ў такую далеч. Можаце сабе ўявіць? Таму гэтыя 52 кіламетры велапрабегу — яшчэ і сімвал, важны асабіста для мяне.
У мінулы раз мне, на жаль, не ўдалося далучыцца да велапрабегу. Таму сёлета хочацца “нагнаць упушчанае”. Тут можна атрымаць зарад пазітыву, добрага настрою. І хаця я не магу назваць сябе веласіпедысткай са стажам, але вечарам люблю ў ахвоту пракаціцца з добрым настроем.