Сёлета ён прысвечаны 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Году малой радзімы.

Адкрыецца фестываль канцэртам Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра пад кіраваннем Міхаіла Фінберга “Песні вайны”. Гістарычны музей Беларусі прадставіць выставу франтавога жывапісу, графікі, фатаграфій і дакументаў. Вечарам першага дня стануць вядомыя імёны пераможцаў і лаўрэатаў фестывалю. У праграме імпрэзы таксама сустрэча з народнай артысткай Беларусі Ядвігай Паплаўскай, спектакль Беларускага дзяржаўнага акадэ-мічнага музычнага тэатра «Янка Купала: жыццё ў святле маланак», гала-канцэрт лаўрэатаў VІІІ адкрытага конкурсу юных выканаўцаў эстраднай песні «Маладзічок-2019» і арт-фестываль «Лянок». На закрыцці фестывалю Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі прадставіць юбілейную праграму «Зорны карагод».