Рэспубліканскі праект “У славу агульнай Перамогі!” працягваецца. Урачыстая дзея на гэты раз ахапіла захаванні воінаў-вызваліцеляў паблізу Слуцкай шашы, а таксама Языльскага, Пасецкага, Палажэвіцкага сельсаветаў.

З кожных брацкіх могілак былі беражліва ўзяты жменькі зямлі і змешчаны ў капсулу, якой наканавана ў Дзень 75-годдзя Вялікай Перамогі заняць сваё месца ў нішы сталічнага храма- помніка ў гонар Усіх Святых. Там будуць захоўвацца капсулы з усіх воінскіх захаванняў краіны. У нашай краіне з’явіцца ўнікальны мемарыял — свая Сцяна гонару, смутку і памяці.

Удзельнікамі падзеі сталі дырэктар раённага гісторыка-этнаграфічнага музея Наталля Бацылева, старшыня раённага Савета ветэранаў Ірына Грыб і першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Вольга Дзмітрук.