Міншчына дзівосная: Чэрвенскі раён

0

Сёння мы з вамі гасцюем на Чэрвен-шчыне, багатай на старажытнасці. Пачнём экскурсію з такога знакавага пункту, як

Палацава-паркавы комплекс
паноў Слатвінскіх у Раванічах
Адноўлены ў 50-х гадах мінулага стагоддзя палац размешчаны на абалоне Ушы. Гэта надзвычай прыгожая мясціна: абсаджаны клёнамі і ліпамі вялікі пляц перад палацам спускаецца ад лесвіцы да вадаёму. Парк і сад закладзены ў сярэдзіне XIX стагоддзя, і гэта адзіная мясціна ў Беларусі, дзе растуць белы дуб і платанавападобны клён. Ёсць тут і тры штучныя возеры з выспамі.

Палац Манюшка-Ваньковічаў
і музей Станіслава Манюшкі ў Смілавічах
Помнік архітэктуры ХІХ — пачатку XX стагоддзя. Маёнтак належаў вядомым панскім радам Кязгайлам, Сапегам, Завішам, Агінскім. Палац тут будаваў дзед знакамітага кампазітара Казімір Манюшка. Пры маёнтку былі вялікія сады, у тым ліку батанічныя. Сёння ў будынку палаца размяшчаецца сельскагаспадарчы каледж.
Там жа ў Смілавічах размяшчаецца адзіны ў свеце музей Станіслава Манюшкі. Не абмініце магчымасці наведаць яго і больш даведацца пра вялікага творцу.

Крыжаўздзвіжанскі касцёл
Новы храм ўпрыгожвае цэнтральную плошчу райцэнтра. Ён пабудаваны замест разбуранага ў 1930-х гадах.

Музей касманаўтыкі
У СШ №2 можна наведаць музей, экспазіцыя якога прысвечана лётчыку-касманаўту, знакамітаму ўраджэнцу Чэрвеня Алегу Навіцкаму. Калекцыя экспанатаў дасягае 4 000 прадметаў, якія ілюструюць тэму развіцця касманаўтыкі.

Музей «Прастора Хаіма Суціна»
Абавязкова выкарыстайце магчымасць зазірнуць у Цэнтр творчасці, дзе працуе экспазіцыя, прысвечаная Хаіму Суціну — аднаму з самых вядомых мастакоў парыжскай школы. Яна называецца «Прастора Хаіма Суціна – L’Espace de Soutine» і ўключае ў сябе 3 экспазіцыйныя залы — «На Радзіму», «Парыжскае кафэ», «Шрага Царфін. Вяртанне на Радзіму». У музеі ёсць выставачная зала, дзе прадстаўлены работы айчынных і замежных мастакоў.

Экалагічная сцяжынка
Пешаходныя і аўтамабільныя маршруты уключаюць у сябе цікавыя турыстычныя аб’екты і прыгожыя куткі прыроды.

Leave A Reply

Your email address will not be published.