У Крываносах прайшло свята вёскі
У мінулую суботу ў Крываносах, што ў Палажэвіцкім сельскім савеце, панавала небывалае ажыўленне: мясцовыя жыхары сабраліся, каб разам адзначыць незабыўны і ўрачысты дзень — свята вёскі, свята роднага, мілага кутка. Сёння тут пражывае 147 чалавек. Працуюць сярэдняя школа, клуб, ФАП, бібліятэка, лазня, крама. Ціхая маляўнічая мясціна застракатала яркімі фарбамі, нязвыкла ажыла, напоўнілася гукамі вясёлых мелодый, смехам і водарамі пачастункаў. Тут адбыліся цёплая сустрэча пакаленняў, урачыстае ўшанаванне працоўных дынастый, дакрананне да народных традыцый. Сяляне ўзгадвалі мінулае, дзяліліся планамі, радаваліся поспехам адзін аднаго, весела бавілі час і па-сапраўднаму адпачывалі душой. Святочная атмасфера панавала ў кожным двары, несла добры настрой у кожную сям’ю і са-гравала сэрца кожнага госця.
Шмат шчырых слоў падзякі за добрасумленную працу ў мясцовай гаспадарцы і добрыя вынікі выказаў старшыня ААТ “Палажэвічы” Сяргей Сцяпанавіч Каролька. З яго рук падарункі атрымалі тыя, хто шчыраваў тут больш за 40 гадоў: Васіль Андрэевіч Пархімовіч, Мікалай Іванавіч Малашук, Ганна Мікалаеўна Ракавец, Васіль Ціханавіч Пархімовіч, Іван Мікалаевіч Калеснік. Вялікі працоўны стаж маюць Ганна Антонаўна Млынарчык, Вольга Сцяпанаўна Якімовіч, Марыя Пятроўна Дземідовіч, Ганна Васільеўна Мачуль-ская, Іван Пятровіч Іллюшчэня, Надзея Іванаўна Емяльянава, Вольга Лявонаўна Дземідовіч, Сцяпан Лявонавіч Кулявец, Ева Іванаўна Ракавец, Ульяна Міхайлаўна Чаркоўская, Марыя Юр’еўна Калеснік, Алена Цімафееўна Назарава, Яўгенія Піліпаўна Назарава і іншыя.
Свой вопыт яны перадалі маладым працаўнікам, і ім ёсць кім ганарыцца. Больш за 30 чалавек былі адзначаны падарункамі за тое, што кожны з іх у полі ці на ферме ўносіць пасільны ўклад у развіццё і ўмацаванне роднай гаспадаркі.
Моцнага здароў’я, доўгіх гадоў жыцця і поспехаў у працы пажадала крываносаўскім юбілярам старшыня Палажэвіцкага сельвыканкама Людміла Уладзіміраўна Прымачэнка. З яе вуснаў словы пашаны і павагі прымалі былыя настаўнікі і работнікі мясцовай школы Яўгенія Антонаўна Малашук, Міхаіл Рыгоравіч Усік, Аляксандр Антонавіч Некрашэвіч, Васіліса Несцераўна Русаковіч, Маіна Канстанцінаўна Серая, Лідзія Сяргееўна Мемус, Яўгенія Нікіфараўна Сойка, Наталля Мікалаеўна Дзмітрук, Валянціна Іванаўна Назарава, Валянцін Міхайлавіч Батура.
Шмат гадоў дапамагаюць з хатнімі клопатамі сталым жыхарам вёскі сацыяльныя работнікі Марыя Пятроўна Лапанік і Марыя Іванаўна Ласоцкая.
Асаблівы каларыт святу надалі сямейныя пары, якія разам пражылі больш за паўстагоддзя. 54 гады ў шчасці, міры і каханні жывуць Надзея Міронаўна і Іван Пятровіч Іллюшчэні.
58 гадоў побач крочаць па жыцці Марыя Юр’еўна і Іван Мікалаевіч Калеснікі. 59 гадоў сумеснага жыцця на рахунку Святланы Аляксандраўны і Васіля Андрэевіча Пархімовічаў. А брыльянтавае вяселле — 60 гадоў — сёлета адзначаюць Маіна Канстанцінаўна Серая і Сцяпан Лявонавіч Кулявец.
Сувеніры на памяць атрымалі школьнікі і самыя маленькія жыхары вёскі — Арзу і Арцём Ласоцкія.
Поўная версія даступная падпісчыкам «НС»
Comments are closed.