Арцём РАЯНОК: «Мае калегі-ратавальнікі заўсёды прымаюць удзел у велапрабегах і атрымліваюць шмат пазітыўных эмоцый»
— Мае калегі-ратавальнікі заўсёды прымаюць удзел у велапрабегах і атрымліваюць шмат пазітыўных эмоцый. На гэты раз заахвоцілі і мяне. Чакаю, што наша падарожжа будзе цікавым. А яшчэ — гэта магчымасць вы-прабаваць свае сілы, праверыць, на што я здольны.
Велапрабег прысвечаны 74-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэта знакавая падзея для аддзела па надзвычайных сітуацыях: шмат ратавальнікаў прайшлі праз пекла той вайны, многія расплаціліся жыццём за наша права жыць пад мірным небам. Вайна не абмінула і маю сям’ю: прадзеды ваявалі за перамогу, адзін з іх загінуў на вайне.
Я — карэнны старадаражанін, таму ўсе мясціны, праз якія пройдзе наш маршрут, для мяне знаёмыя і блізкія. Падлеткамі мы часта ездзілі на Будзеніцкае возера. Для мяне велапрабег — яшчэ і магчымасць узгадаць сцяжынкі дзяцінства.