Дыпломы “Слуцкіх паясоў” — старадарожскім майстрыхам! Наша творчая дэлегацыя прыняла ўдзел у абласным свяце

0

Яркія вышыванкі, тканыя паясы, самабытныя лялькі, бялюткія ручнікі… Народныя рамёствы бываюць разнастайнымі, але яднае іх адно — душэўная цеплыня, якую рукі майстра ўкладаюць у кожны выраб. Менавіта за душэўнасць, пя-шчоту, непаўторнасць сёння так цэняць народную творчасць. Таму і на “Слуцкія паясы” — абласное свята народных мастацкіх рамёстваў — сабралася шмат гасцей і гледачоў. Удзел у фестывалі прынялі і шэсць майстроў Цэнтра рамёстваў.

ТВОРЧАЯ ДЭЛЕГАЦЫЯ СТАРАДАРОЖЧЫНЫ ДАСТОЙНА ПРАДСТАВІЛА СВОЙ ТАЛЕНТ І ВЯРНУЛАСЯ З ДЫПЛОМАМ ЗА ПРЭЗЕНтацыю рэгіянальных відаў рамёстваў.

Святочныя мерапрыемствы разгарнуліся ў слуцкім гарадскім парку. “Рамесная слабада” запрашала случчан і гасцей свята падзівіцца на рукатворны цуд. Кошыкі, збаночкі, саламяныя капелюшы, кветкі і лялькі — ад выбару аж вочы разбягаліся. Старадарожчына на выставе змагла прыцягнуць увагу публікі: палюбавацца нашымі ручнікамі, тканымі паясамі, дарожкамі, сурвэткамі, сумкамі, вясельнымі вянкамі падыходзілі і дзеці, і дарослыя. Пытанне “Як зрабіць такое хараство?” адразу атрымоўвала адказ: побач развярнуліся майстар-класы ад нашых умеліц. Яны паказвалі, як спрытна могуць упраўляцца з кроснамі і ткаць паясы «на бярдзечку».

Поўная версія даступна падпісчыкам «НС»

Leave A Reply

Your email address will not be published.