Дзіцячая пляцоўка ў парку будзе пабудавана на сродкі ад суботнікаў

0

Так павялося ў нашым раёне, што час ад часу старадарожская грамада аб’ядноўвае свае сілы для добрых спраў. Іх нямала зроблена талакой.
Метадам народнай будоўлі ўзводзіліся гарадскі фантан, Свята-Мікалаеўская царква, якая хутка адчыніць дзверы для прыхажан. Дзіцячая пляцоўка — наступны аб’ект, які падораць роднаму гораду працоўныя калектывы. Праект прыгожага, сучаснага, зручнага гульнёвага комплексу ўжо гатовы і чакае ўвасаблення ў жыццё, каб стаць дастойным упрыгожваннем парка і радаваць нашу дзятву. Яе адкрыццё будзе прымеркавана да 495-годдзя горада. Закупка і ўстаноўка абсталявання абыйдуцца ў 30 тысяч рублёў. Такую суму дазволяць сабраць два раённыя суботнікі. Правядзенне першага запланавана на 2 сакавіка.

Leave A Reply

Your email address will not be published.