Дзмітрый ДАВЫДАЎ: «Спадчына «Дажынак» павінна яшчэ доўга служыць людзям»
Адна з добрых традыцый нашай зямлі — штогод выбіраць раённую “сталіцу дажынак” і сілкаваць гэту вёску дадатковымі фінансамі, сіламі і намаганнямі, каб яна стала прыгажэй і камфортней.
“Святы прыходзяць і ідуць у гісторыю, а іх спадчына павінна яшчэ доўга служыць людзям — у гэтым ідэя, — кажа старшыня раённага Савета дэпутатаў Дзмітрый Давыдаў. — Задача жыхароў — берагчы зробленае, развіваць яго і прымнажаць. У мінулым годзе “Дажынкі” прымалі Шчыткавічы, і сёння прыемна бачыць, што працуе адрамантаваны Цэнтр культуры, радуе сваім выглядам прыве-дзеная ў парадак цэнтральная плошча аграгарадка, адноўлены мемарыял воінам-вызваліцелям”.