“Мае гады — маё багацце!”: франтавік Мікалай Бекранёў адзначыў 95-гадовы юбілей
“Мае гады — маё багацце!” — шчыра ўсміхаецца 95-гадовы юбіляр Мікалай Рыгоравіч Бекранёў. Яго імя добра ведаюць у раёне: ён — адзін з нямногіх франтавікоў, якім пашчасціла стаць жывымі сведкамі гісторыі, прайшоўшы праз пекла вайны.
Ветэран здзіўляе не толькі бадзёрасцю і ясным розумам, але і добрым пачуццём гумару — верным спадарожнікам людзей, якія па-сапраўднаму ўмеюць радавацца жыццю.
Ён трапіў на фронт зусім “зялёным” юнаком: яму толькі-толькі споўнілася васемнаццаць. Пасталець прыйшлося на франтах Прыбалтыкі і Польшчы, дзе ваяваў экіпаж яго танка Т-34.
Лёс усё ж аддзячыў Мікалаю Рыгоравічу за горкія страты вайны: ён напаткаў сваё шчасце — другую палавінку Марыю Рыгораўну. Сёлета іх сям’я таксама адсвяткавала юбілей — 70-годдзе сумеснага жыцця.
Сям’я Бекранёвых шчыра радавался, сустракаючы пачэсных гасцей. Павіншаваць ветэрана з чарговым юбілеем прыехалі старшыня райвыканкама Мікалай Карповіч, яго намеснік Уладзімір Дзевяцень, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Валянціна Жукавец, старшыня сельвыканкама Людміла Дражын, старшыня раённага Савета ветэранаў Ірына Грыб, прадстаўнік Цэнтра сацабслугоўвання Ліна Андрэева, старшыня райкама прафсаюза работникаў адукацыі і навукі Віктар Лапанік.
Старшыня райвыканкама уручыў ветэрану Ганаровую грамату за патрыятычнае выхаванне моладзі, актыўную грамадзянскую пазіцыю і ў сувязі с 95-годдзем.
У юбіляра шмат сакрэтаў даўгалецця, але адзін ён выдзяляе асабіста: ніколі не сядзець без справы, быть актыўным нават у “залатым узросце” і заўжды памятаць, што рух — гэта жыццё!
Вікторыя ПАТОЦКАЯ.
Фота Алега ДАРОШКІ.