Хату беларуса-сакуна паказалі старадаражане на форуме музеяў у Брэсце

0

Інсталяцыю “Хата беларуса-сакуна” Старадарожскі краязнаўчы музей прадставіў на IV форуме музеяў у Брэсце ў ліку лепшых музейных калекцый краіны.

“Хата” ў літаральным сэнсе адчыніла для гасцей свае сцены: у інсталяцыі — адна сценка, акно, сені; а ўнутры — сапраўдныя старажытныя прылады працы і быту і — цячэ звычайнае жыццё сакуноў.

“Гаспадар”збівае масла, “гаспадыня”, як заведзена, “завіхаецца” ля печы. І нават нерухомасць прыбраных у местачковую даўнейшую вопратку манекенаў не парушае жывасці і яркасці гэтага малюнку…

Каларытная, эфектная, самабытная кампазіцыя карысталася вялікім поспехам у наведвальнікаў і атрымала высокую адзнаку спецыялістаў. Яе адзначыў у ліку лепшых партал “Зара.by”.

Поўная версія даступна падпісчыкам «НС» 

Leave A Reply

Your email address will not be published.