Каравай збожжавых на Міншчыне заважыў сёлета 1,7 млн тон
Каравай збожжавых на Міншчыне заважыў сёлета 1,7 млн т. Кожная чацвёртая тона зерня вырашчана на палях вобласці.
Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых склала 34 ц/га — на 6 ц вышэй за ўзровень 2018 года. У асобных раёнах паказчык дасягнуў 50 ц/га і болей. Акрамя таго, удзельная вага ў агульным валавым зборы цукровых буракоў па краіне дасягнула парадку 40%, бульбы — 36%. Ураджайнасць гэтых культур вышэй за мінулагоднюю на 69 ц і 41 ц адпаведна.
Comments are closed.