Лепшае слова — МАТУЛЯ. Гімназісты спыталі ў дарослых пра любімае беларускае словаў
У Міжнародны дзень беларускай мовы гімназісты правялі цікавы эксперымент: яны спыталі ў дарослых: «Якое ваша любімае беларускае слова?».
І вось рэйтынг самых папулярных словаў:
Часцей за ўсё старадаражане называлі словы «МАТУЛЯ», «КАЛІ ЛАСКА», «РАДЗІМА», «МОВА», «ДЗЯКУЙ».
Многім падабаюцца словы «КАХАЮ», «СПАДЧЫНА», «МІЛАГУЧНЫ», «ПРЫВІТАННЕ».
А камусьці даспадобы больш «прыземленыя» словы — «ДРАНІКІ», «БУЛЬБА», «ГРОШЫ» і іншыя.
А якое ваша любімае беларускае слова?