Міншчына дзівосная: Маладзечанскі раён

0

Тут штогод праходзіць больш за 30 буйных культурных мерапрыемстваў, захавалася шмат помнікаў XVII — пачатку XX стст. Найбольш цікавыя з іх — Траецкі касцёл у в. Беніца, Свята-Іосіфаўская царква ў Гарадзілаве, Свята-Петрапаўлаўская царква ў Груздаве, маёнтак у Маліноўшчыне, гарадзішча Замчышча, Свята-Пакроўская царква ў горадзе. Асобна варта пазначыць будынак настаўніцкай семінарыі — адной з першых у Расійскай імперыі, а таксама чыгуначнага вакзала ў стылі “мадэрн”, узведзенага напачатку ХХ стагоддзя як важны вузел Лібава-Роменскай чыгункі.

У вёсцы Вязынка можна пакланіцца памяці тутэйшага вялікага ўраджэнца Янкі Купалы, а ў Ракуцёўшчыне — Максіма Багдановіча, які тут гасцяваў і напісаў некалькі твораў.

У Радашковічах варта пабачыць Свята-Траецкі касцёл і Свята-Ільінскую царкву, а непадалёк ад пасёлка — помнік-мемарыял на месцы подзвігу экіпажа капітана М. Гастэлы.

У ліпені 1941г. на тэрыторыі былой настаўніцкай семінарыі акупанты стварылі лагер для савецкіх ваеннапалонных “Шталаг- 342», праз які да чэрвеня 1944г. прайшло больш за 80 тысяч вязняў, 33150 з якіх загінулі. На месцы шталага ў памяць аб ахвярах фашызму ўзведзены мемарыял.

З 1944 па 1946 гг. Маладзечанскі абкам ЛКСМБ узначальваў Пётр Міронавіч Машэраў.

Leave A Reply

Your email address will not be published.