“Зялёная субота”: у горадзе высадзілі 3488 дрэў

0

    Суботнік разгарнуўся на ўсіх традыцыйных франтах работ — добраўпарадкаванне, навядзенне парадку на зямлі, уборка тэрыторый. Але адметнасцю гэтага дня стала азеляненне: алеі маладых дрэўцаў упрыгожылі вуліцы Кірава і Калгасную, Крывашэіна і Спартыўную, участкі каля дома-інтэрната і мемарыялаў воінскай славы, па берагах Салянкі і ўздоўж аўтадарог.
    Так, новае аблічча набыла паласа паміж Прырэчнай вуліцай і Салянкай: прыбраная, пачышчаная ад зарасніку, яна ўпрыгожылася алеяй маладых дубкоў. Тут шчыравалі супрацоўнікі раённай адміністрацыі на чале са старшынёй райвыканкама Мікалаем Карповічам.

Leave A Reply

Your email address will not be published.