Рухаўскія матывы ў сучасным тэкстылі. Так называецца новы праект спецыялістаў Цэнтра народнай творчасці

19

Майстры не толькі аднавілі традыцыйную тэхніку рухаўскіх дываноў, але і ўдыхнулі ў яе другое жыццё.

Дываны, зробленыя ў тэхніцы аплікацыі саломкай па тканіне, пачалі ў 20-х гадах мінулага стагоддзя вырабляць у вёсцы, дзякуючы якой яны і атрымалі сваю назву. Яны карысталіся попытам не толькі ў мясцовых жыхароў, але і за межамі раёна. Кожны чалавек хацеў упрыгожыць сваю хату чымсьці арыгінальным, чаго няма ў іншых. Рухаўскія дываны былі ідэальным рашэннем: практычныя, яркія, прыгожыя… 

Паступова саламяныя вырабы выйшлі з ужытку, а цяпер зноў займелі каштоўнасць. Год з дзесяць таму іх нават вывозілі за мяжу як шэдэўр дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Уні-кальнай тэхніцы быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Падобных дываноў не робяць нідзе, і гэта нагода адвесці ім асобную старонку ў гісторыі раёна.

Каб папулярызаваць рухаў-скія дываны як брэнд, нашы майстры маюць намер прапанаваць старадаражанам і гасцям горада сувеніры, якія стануць сапраўды модным атрыбутам. Гэта вырабы з матывамі рухаўскіх дываноў у выглядзе прынтоў, нанесеных на розныя рэчы  (майкі, шоперы, сталовыя камплекты, палантыны, іншыя аксесуары). А там, глядзіш, і саламяныя вырабы набудуць былую папулярнасць і стануць прадметамі дэкора сучаснага інтэр’ера…

Клуб майстроў “Спадчына” больш за дваццаць год за- хоўвае і прымнажае лепшыя традыцыі народных рамёстваў. Сёння ён аб’ядноўвае трыццаць умельцаў па ткацтве, вырабе паясоў і тэкстыльных лялек, вышыўцы, вязанні, аплікацыі саломкай, ганчарстве, выцінанцы, бісерапляценні,  дэкупажы.

Штогод клуб прымае ў сваю творчую сям’ю новых удзельнікаў і аматараў рукатворнай прыгажосці. Не так даўно ён адкрыў дзверы для новых сяброў. Гэта Юлія Жукавец, Алена Камарова, Святлана Карачынская, Людміла Каролька, Алена Куклік, Анастасія Кухта, Кацярына Млынарчык, Марына Майсеенка.

 

Comments are closed.