Салігорск запрашае на “Вытокі”! Фестываль будзе здзіўляць беларускімі культурнымі брэндамі
“Вытокi” (VYTOKI) — гэта беларускі брэнд, які знаёміць з нацыянальнай культурай, гісторыяй і традыцыямі, спартыўнымі дасягненнямі рэгіёну. Фестываль будзе праходзіць на працягу трох дзён — з 22 па 24 ліпеня.
Праграма абяцае быць насычанай. Будуць працаваць спартыўныя, культурна-гістарычныя, мастацкія пляцоўкі, зоны фуд-корта і сямейнага адпачынку, кірмаш майстроў-рамеснікаў, пройдуць шматлікія майстар-класы і семінары. А ў апошні дзень фестывалю на плошчы перад будынкам “Беларускалія” з канцэртам выступіць гурт “Дразды”.
Арганізатары мерапрыемства — Нацыянальны алімпійскі камітэт, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, “АртХаос” і “Бел-БрендАудит”.
Марына ГЕРАСІМОВІЧ.