Суседзі запрашаюць: у Слуцку пройдзе абласное свята рамёстваў «Слуцкія паясы»
Каля 500 майстроў-умельцаў у звыш 20 накірунках народнай творчасці (салома- і лозапляценне, разьба па дрэве і ткацтва, вышыўка і ганчарства, ткацтва пояса і інш.) 7 верасня возьмуць удзел у свяце «Слуцкія паясы».
У межах абласнога свята таксама адбудзецца свята-конкурс «Беларуская лялька».
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, як і заўжды, пройдзе ў межах абласнога свята традыцыйных мастацкіх рамёстваў «Слуцкія паясы».
Упершыню ў рамках свята прайшоў інтэрактыўны конкурс юных майстроў і мастакоў «У краіне творчасці». Спаборніцтва праходзіла на інтэрнэт-рэсурсе Facebook. Пераможцы вызначаліся шляхам адкрытага галасавання і спаборнічалі ў пяці намінацыях ў двух узроставых групах.
Сапраўднымі брэндамі Мінскай вобласці сталі капыльскія і старадарожскія ручнікі, лагойская і ивянецкая кераміка, клецкая і маладзечанская лаза, вілейская і мядзельская разьба па дрэве. Слуцкі раён працягвае мастацкія традыцыі народнай творчасці свайго рэгіёна. Таму невыпадкова, што для правядзення брэндавага свята рамёстваў «Слуцкі пояс» быў абраны менавіта гэты рэгіён Міншчыны.
Праграма ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных абласному святу народных мастацкіх рамёстваў «Слуцкія паясы»
7 верасня 2019 г.
Гарадскі парк культуры і адпачынку
11.00–12.00 – Урачыстае адкрыццё абласнога свята народных мастацкіх рамёстваў «Слуцкія паясы».
Унагароджванне пераможцаў інтэрактыўнага конкурсу юных майстроў і мастакоў «У краіне творчасці»
11.00 – 18.00 – Выстава майстроў традыцыйных промыслаў і рамёстваў Міншчыны «Рамесная слабада».
11.00 – 18.00 – Выстава работ пераможцаў абласнога інтэрактыўнага конкурсу юных майстроў і мастакоў «У краіне творчасці».
12.00 ‒ 13.00 ‒ Канцэртная праграма «Песняй вітаем край родны» з удзелам аматарскіх калектываў мастацкай творчасці Слуцкага раёна
13.00 –14.00 – Дэфіле вясельных строяў
12.00 – 15.30 – Свята-конкурс «Беларуская лялька».
12.00–15.00 –. Правядзенне майстар-класаў па розных відах рамёстваў
15.00–16.00 – Канцэртная праграма з удзелам народнага ансамбля народнай песні «Спадчына» ДУК «Капыльскі раённы цэнтр культуры», народнага ансамбля народнай песні «Таліца» ДУК «Старадарожскі раённы цэнтр культуры і адпачынку», народнага мужчынскага ансабля «Неруш» ДУ «Клецкі раённы цэнтр культуры» і аматарскіх калектываў мастацкай творчасці Слуцкага раёна
16.00–17.00 – Узнагароджванне ўдзельнікаў свята-конкурсу «Беларуская лялька».
17.00–18.00 – Канцэртнае выступленне арт-гурта «Беларусы».
.
Comments are closed.