Дзетсадаўцы з Паставічаў і Палажэвічаў атрымалі кніжкі пра Беларусь ў падарунак ад дэпутатаў раёна
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Дзмітрый Давыдаў наведаў дзіцячыя садзікі ў Паставічах і Палажэвічах. Ад імя дэпутацкага корпуса раёна ён уручыў маленькім жыхарам раёна кніжкі-расфарбоўкі пра Беларусь, пра яе сталіцу, пра прыроду роднага краю.
“У пераднавагоднія дні ў марафон акцыі “Нашы дзеці” ўключыліся прадстаўнікі ўлады ўсіх галін і ўзроўняў, — адзначыў Дзмітрый Міхайлавіч. — Найбольш увагі ў гэтыя дні дастаецца тым малым, якія маюць у ёй найбольшую патрэбу: выхавальнікам прытулкаў, дзіцячых дамоў. Гэта абсалютна правільна. Аднак думаю, што і дзяцей са звычайных сем’яў мы не павінны забываць.
Таму выбраў вясковыя садзікі, якія наведваюць сыны і дачушкі нашых працаўнікоў сяла. Іх бацькі знаходзяцца “на перадавой” нашай эканомікі”.Дзмітрый Давыдаў пацікавіўся станам спраў у дзіцячых садах і даў ім добрую адзнаку: у памяшканнях і на тэрыторыі ўсё дыхтоўна, чыста, прыгожа, і навагодні настрой адчуваецца ва ўсім!
У Паставіцкім садзіку радуюцца падарункам, якія зрабіла малым адміністрацыя “Аграфірмы “Фалічы” — важкім пакетам цукерак. Другая базавая сельгасарганізацыя — “Паставічы” — летась набыла для садзіка гульнёвы комплекс. Так што увагай і дапамогай дзеці работнікаў сельгасарганізацый не абдзелены.
Малыя з вялікім задавальненнем прынялі падарункі, выканалі для госця навагоднія песні каля елачкі і, што вельмі прыемна, добра падтрымлівалі са старшынёй раённага Савета дыялог на роднай мове.
Іна КАНДАУРАВА