У “Залужжы” адзначылі перадавікоў сельгасвытворчасці
Дасягненні ў непрыкметнай, але жыццёва неабходнай штодзённай працы работнікаў сяла заўжды ў цэнтры ўвагі прафсаюзных лідараў, якія ўважліва вядуць падлік новым рэкордам. У аўторак узнагароды лепшым уручылі старшыня Мінскага абласнога камітэта прафсаюзаў, наш зямляк Міхаіл Тарасавіч Бода і старшыня райкама прафсаюзаў Таісія Меляняка.