Вясельныя ручнікі Старадарожчыны: на выставе паказалі больш за 60 экспанатаў
У Цэнтры рамёстваў адбылася выстава “Вясельны ручнік”, дзе было прадстаўлена больш за 60 вышываных і тканых экспанатаў. Расказвае кіраўнік клуба народных майстроў “Спадчына” Святлана Міхеева.
— Ручнік — гэта дарога жыцця, таму палатно яго павінна быць цэлым. На ім абавязкова вышывалі ці ткалі пару: альбо дзве кветкі, нахіленыя адна да другой, альбо дзве птушкі (звычайна галубкі) глядзяць таксама адна на другую, альбо з адной галінкі — дзве раслінкі. Пазней з’явіліся і два пярсцёнкі, сімвалізуючыя вернасць і каханне.
Гэтыя цудоўныя ручнікі прадставілі на выставу жыхаркі аграгарадка Старыя Дарогі Зоя Макараўна Праташчык і народны майстар Беларусі Аляксандра Аляксееўна Праташчык, гараджанкі Ніна Андрэеўна Пархімовіч, Наталля Аляксандраўна
Рудакоўская, Жанна Мікалаеўна Паўлава. Яны перадалі на ручніках аўтэнтычныя узоры, якія мясцовыя майстрыхі выкарыстоўвалі на працягу пакаленняў”
Вікторыя СЫЦІК.
Фота аўтара.
Поўная версія даступна падпісчыкам «НС»