Юрась НЕРАТОК: «З вялікай асалодай пазнаёміўся з вашым маляўнічым горадам»
У нашым раёне ўпершыню прайшло выязное пасяджэнне народнага клуба кампазітараў і паэтаў Міншчыны “Жывіца”. Уражаннямі дзеліцца Юрась Нераток, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Расіі:
— Сёння мы з вялікай асалодай пазнаёміліся з вашым прыгожым і маляўнічым горадам, натхніліся ціхім абаяннем Старых Дарог. Вельмі спадабалася цёплая сустрэча, якую нам аказалі арганізатары мерапрыемства. Асабліва цёплы ўспамін пакінула ў душы наведванне храма. Была магчымасць шчыра паразмаўляць з бацюшкам, і што важна — у вялікае праваслаўнае свята Тройцы паставіць свечку, памаліцца аб родных. У цэлым горад выглядае ўтульным, ён пакінуў пасля сябе добрыя ўражанні.