За парты школ Міншчыны селі каля 227 тысяч школьнікаў
У панядзелак за парты школ Міншчыны селі каля 227 тысяч школьнікаў, з іх 17 тысяч — першакласнікі.
Старшыня Мінскага аблвыканкама Анатолій Ісачанка наведаў урачыстую лінейку ў СШ №14 горада Маладзечна. Удзел у школьных лінейках у Дзяржынскім і Мінскім раёнах прынялі намеснікі Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Пятрышэнка, Уладзімір Кухараў і Ігар Ляшэнка.
Намеснік старшыні Мінаблвыканкама Іван Маркевіч адкрыў лінейку ў валожынскай гімназіі №1, Ігар Макар пабываў у капыльскай СШ №3, Сяргей Неўмержыцкі наведаў Стара-свержанскую СШ у Стаўбцоўскім раёне.