Запрашаем на Масленіцу! У суботу на гарадской плошчы старадаражане будуць сустракаць вясну
У суботу, 29 лютага, у Старых Дарогах пройдзе дужа “смачнае” і вясёлае народнае свята — Масленіца. Сустракаць вясну старадаражане пачнуць у 11.00 на гарадской плошчы.
Нас чакаюць яркае тэатралізаванае прадстаўленне ад самадзейных артыстаў, гульні і забавы, насычаная канцэртная праграма. Шмат цікавага будзе і для маленькіх старадаражан: атракцыёны, конкурсы.
На свяце ніхто не за-станецца без традыцыйнага ласунку — румяных бліноў. Выстава-дэгустацыя масленічных страў будзе нала-джана для ўсіх гасцей. Будуць працаваць гандлёвыя кропкі, а самыя спрытныя змогуць паспаборні-чаць за перамогу ў спартыўных мерапрыемствах. Запрашаем усіх на свята! Масленіца чакае гасцей!