Запрашаем у Крываносы на свята вёскі!

0

8 чэрвеня ў 12.00 у вёсцы Крываносы стартуе свята вёскі, куды запрашаюцца ўсе тутэйшыя жыхары ад мала да вяліка, мясцовыя ўраджэнцы, сваякі і сябры з усяго наваколля, а таксама з блізкага і далёкага замежжа. Дзея распачнецца каля клуба. Гасцей чакаюць урачыстыя прамовы, музычныя падарункі, прыемныя сюрпрызы, забавы, вы-ставы, пачастункі, падарункі і прыемныя сустрэчы. Свята адбудзецца ў любое надвор’е.

Leave A Reply

Your email address will not be published.