Першыя суботнікі прайшлі ў вёсках
На абодвух суботніках прыклад у працы паказваюць старшыні сельвыканкамаў — Людміла Прымачэнка і Людміла Дражын. Кіраўнікі мясцовай улады на сяле — не толькі арганізатары; яны заўжды ў першых радах любой ініцыятывы, калі справа тычыцца практычнай працы. Іх умелымі, руплівымі, гаспадарлівымі рукамі ўпраўляюць шмат грамадскіх клопатаў.
Эстафета суботнікаў на сяле працягваецца. Дзе лепш дагледзяць мясціны захавання сваіх продкаў? Дзе лепш спрацуе самая дружная і моцная грамада? Вёскі негалосна спаборнічаюць паміж сабой…