Маладыя паспяховыя прадпрымальнікі не забываюць тых, каму абавязаны сённяшнім мірным жыццём.

У фірменных зялёных пакетах — важкія наборы. Дзяржава не крыўдзіць ветэранаў Айчыннай пенсіямі, але сэнс акцыі ў іншым: падарунак — знак увагі і падзякі. Практычны прадуктовы набор заўсёды дарэчы ў хатняй гаспадарцы.
У суботу супрацоўнікі тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва даставілі пасылкі адрасатам. Яны, як і “паштальёны”, у масках, як рэкамендуюць сёння медыкі, так што ўсмешак не відаць, але яскрава ўсміхаюцца вочы. Прыемна разумець, што твае заслугі не забытыя маладым пакаленнем патрыётаў.