У Міжнародны дзень беларускай мовы гімназісты правялі цікавы эксперымент: яны спыталі ў дарослых: «Якое ваша любімае беларускае слова?».

І вось рэйтынг самых папулярных словаў:

Часцей за ўсё старадаражане называлі словы «МАТУЛЯ», «КАЛІ ЛАСКА», «РАДЗІМА», «МОВА», «ДЗЯКУЙ».

Многім падабаюцца словы «КАХАЮ», «СПАДЧЫНА», «МІЛАГУЧНЫ», «ПРЫВІТАННЕ».

А камусьці даспадобы больш «прыземленыя» словы — «ДРАНІКІ», «БУЛЬБА», «ГРОШЫ» і іншыя.

А якое ваша любімае беларускае слова?