Мы вельмі любім сваіх чытачоў, цэнім іх таленты і актыўную жыццёвую пазіцыю і рады пацвярджаць гэта словам і справай. Вось і днямі ў рэдакцыі з радасцю і гонарам віталі пераможцаў творчага конкурсу на юбілейнае віншаванне раёнцы. Абодва яны — і настаўнік Языльскай школы Аляксандр Пятровіч Рыжоў, і ветэран працы Таццяна Лаўрэнцьеўна Крушная — пазначаны паэтычным дарам. Яны прысвяцілі слаўнай даце ўзнёслыя радкі, а сям’я Крушных яшчэ і крэатыўна аформіла іх на драўляным світку. Памятным падарункам ад нашага калектыву сталі двухспальныя камплекты пасцельнай бялізны як знак хатняй утульнасці і сямейнай цеплыні. 

Нам вельмі прыемна было даведацца, што газета падабаецца Таццяне Лаўрэнцьеўне, што яна — наша ўважлівая і зацікаўленая чытачка. Аляксандр Пятровіч выкарыстаў урачысты момант, каб уручыць начальніку адззела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлан Каролька экспанат для раённага краязнаўча-этнаграфічнага музея — праграму мерапрыемства з асабістым аўтографам знакамітага беларускага мастака Міхаіла Савіцкага.

Print Friendly, PDF & Email