Такую цікавую, але мала даследаваную тэму абмяркоўваць сталі зусім нядаўна. Дзесяцігоддзі савецкага “ваяўнічага атэізма“ зрабілі яе забароненай, і только сёння белыя плямы гісторыі пакрыху запаўняюцца звесткамі. Гаварыць пра тое, што гадамі замоўчвалі, — наш доўг перад тымі, хто аддаў жыццё і застаўся бязвесным.

На вайне атэістаў не бывае

Не сакрэт, што перад вайной царква была ў заняпадзе: атэізм зрабіў сваю справу, і здавалася, праваслаўе дажывае апошнія дні. Зачыненыя цэрквы, бяспраўнае — калі не закатаванае ў лагерах — духавенства, савецкая варожасць да веры. Чаму ж менавіта ў самы цяжкі час — час ваеннага ліхалецця — вера зноў перажывае пад’ём? Праўду кажуць: на вайне атэістаў не бывае, лічыць даследчык Святлана Сілава, якая выступіла на Калядных чытаннях. Калі фашысты акупавалі тэрыторыю Беларусі, мірным жыхарам проста не было на каго спадзявацца. Смерць кожны дзень хадзіла побач. Жыццё цалкам залежыла ад таго, ці ў добрым настроі сёння той акупант, які выпадкова трапіўся на тваім шляху. І ў гэты час роспачы і разгубленасці менавіта святары сталі той духоўнай апорай, у якой знайшлі прыстанак вернікі.
Цяжкі, галодны, страшны час… Акупанты адчуваюць сябе гаспадарамі і твораць жудасныя рэчы. У каго шукаць дапамогі? Святары актыўна дапамагалі партызанам, укрывалі ад смерці чырвонаармейцаў і ваеннапалонных. Яны часта станавіліся адзінай ніццю сувязі паміж мясцовымі і партызанамі, самі ішлі ў партызаны, наколькі мелі сілы, абаранялі мясцовых жыхароў ад фашысцкіх бясчынстваў.

Бацюшку спалілі разам с прыхаджанамі

Цяжка перадаць словамі, што прыйшлося перажыць беларусам у акупацыі. Колькі пакутаў выпала на іх долю! Таму нядзіўна, што менавіта беларускія святары праявілі сябе найбольш актыўна, разам з усімі падняўшыся на барацьбу з акупантамі. У краіне, дзе кожны чацвёрты аддаў жыццё, інакш не магло і быць. Колькі імёнаў можна назваць! Бацюшка Васіль Капычка ўсю вайну духоўна падтрымліваў мясцовых сялян, начыма патаемна вёў службы, быў партызанскім сувязным і сваю хату зрабіў партызанскай яўкай. За тое, што іерэй перадаваў партызанам ежу і зброю, фашысты спалілі царкву і дом. Бацюшку ўратавалі цудам і пераправілі ў партызанскі атрад, у складзе якога святар затым дапамагаў вызваляць Беларусь і Украіну.
Іерэй Іаан Бойка з першых дзён заклікаў прыхаджан дапамагаць Савецкай Арміі. У 1943 годзе не змог ён пакінуць верні-каў і тады, калі стала зразумела: немцы “прыгаварылі” вёску да смерці. Усіх сагналі ў храм. Фашысты забівалі дзверы царквы дошкамі, а бацюшка служыў сваю апошнюю службу, прычашчаючы і духоўна ўма-цоўваючы хрысціян перад канчынай. Яго абвугленае цела знайшло спакой у магіле разам з аднавяскоўцамі — жанчынамі, дзецьмі, старымі. Такі ж лёс — быць спаленым разам с вернікамі — напаткаў і святара Іаана Рамановіча.
Колькі прадстаўнікоў духавенства былі закатаваныя, спаленыя, расстраляныя за сувязь з партызанамі! Барыс Кірык, браты Мікалай і Георгій Хільтовы, Пётр Бацян, Віталь Бароўскі, Мікалай Міхайлоўскі… Спіс вельмі вялікі і далёка не поўны.

“Вялікая Перамога: спадчына і спадчыннікі”

Абмеркаванне глабальных тэмаў, якія датычацца духоўнасці і грамадскасці, — такую місію нясуць Калядныя адукацыйныя чытанні. Яны праводзяцца ўжо пяты год. Сёлета чытанні мелі назву “Вялікая Перамога: спадчына і спадчыннікі”. Тэму Перамогі, той бясцэннай каштоўнасці, якая засталася нам ад салдат Вялікай Айчыннай, абмяркоўвалі дэлегацыі з усёй Міншчыны. Прысутнічалі на форуме і старадаражане.
Пленарнае пасяджэнне прайшло ў Доме культуры Барысава.
За пяць гадоў чытанні выраслі ў вялікі праект, які аб’яднаў шмат секцый у розных гарадах, адзначыў у прывітальным слове епіскап Барысава-Мар’інагорскі Веніамін. Форум аб’яд-ноўвае ўсе епархіі Міншчыны.
Прывітальнае слова ўдзельні-кам форума накіраваў Мітрапаліт Павел. Тэматыка форума — гэта патрыятычная даніна 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, адзначыў ён.
Вялікую цікавасць выклікала выступленне “Спадчына Вялікай Перамогі ў подзвігах нашых землякоў”. Дакладчык Іван Саблін прыгадаў вялікі спіс беларусаў, якія не словам, а справай і нават цаной жыцця даказалі свой патрыятызм. Яркім акордам форума стаў святочны канцэрт.
Арганізатарамі чытанняў сталі Мінаблвыканкам, Барысаўскі райвыканкам, Мінская, Барысаўская, Маладзечанская, Слуцкая епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Вікторыя ІГНАТЧЫК.