11 і 12 чэрвеня “Маладзечна-2021” збірае сяброў!
ХХ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2021” пройдзе 11 і 12 чэрвеня. Гэта 20-ты, юбілейны, фестываль, яго праграма ўражвае разнастайнасцю культурных мерапрыемстваў.
Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне з’яўляецца адным з найбольш значных і чаканых мерапрыемстваў у культурным жыцці горада. Праект накіраваны на захаванне і развіццё роднай мовы і нацыянальнай музыкі, спрыяе аб’яднанню творчых сіл, захаванню традыцый, пераемнасці пакаленняў. Доўгі час маштабны форум збірае таленавітых паэтаў, выканаўцаў, кампазітараў, майстроў, адкрывае і запальвае новыя зоркі на беларускім творчым небасхіле.
Прапануем азнаеміцца з праграмай фестывалю:
Программа фестиваля