Алег ДАЦЬКО: «У мінулым годзе я таксама быў удзельнікам раённага велапрабегу»

15

— Для мяне гэта не першы вопыт: у мінулым годзе я таксама быў удзельнікам раённага велапрабегу. Ад першай спробы пераадолець такую доўгую дыстанцыю засталіся толькі пазітыўныя ўспаміны. Траса была досыць добрай. Мы ўшанавалі памяць удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, наведаўшы мемарыя-лы па маршруце велапрабегу. Для мяне гэта было асабліва важным — аддаць даніну павагі тым, хто змагаўся за незалежнасць нашай Радзімы, хто цаною свайго жыцця адстаяў наш край і нашу свабоду.
Да таго ж тут адчуваецца згуртаванасць старадаражан вакол памяці Вялікай Перамогі, наша неабыякавасць да гісторыі свайго народа.
Прыемным “бонусам” стала магчымасць умацаваць здароўе. Ехаць на веласіпедзе аднаму не так весела. А калі побач вялікая і шумная кампанія — зусім другі інтарэс, можна сказаць, дух захоплівае. Гэта не спаборніцтва, тут не абавязкова быць самым хуткім. Прыемна проста атрымаць асалоду ад дарогі, ад таго, што стаў часткай агульнай справы.

Comments are closed.