Чарговы суботнік стартаваў сёння раніцай

0

Раён далучыўся да маштабнай “генеральнай уборкі”, якая праводзіцца па ўсёй Міншчыне.

На добраўладкаванне тэрыторый горада і сяла выйшлі работнікі прамысловых прадпрыемстваў, сельгасарганізацый, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, устаноў культуры і адукацыі. Кожнай арганізацыі пастаўлены задачы. Работа па навядзенні чысціні і парадку будзе працягвацца. Адміністрацыя раёна вызначыла яе напрамкі ў сферах сельскай гаспадаркі, прамысловасці і сацыяльнага блока, падкрэсліўшы важнасць гэтай справы і персанальную адказнасць кіраўнікоў калектываў за вынік. Як звычайна, не за-стануцца ўбаку ад навядзення парадку і гаспадары сядзіб, многія з якіх сёння паказваюць прыклад бытавой культуры ў плане акуратнасці і прыгажосці падворкаў і прылягаючых тэрыторый.

Leave A Reply

Your email address will not be published.