ЕПІСКАП СЛУЦКІ І САЛІГОРСКІ АНТОНІЙ ПРАВЁЎ ЛІТУРГІЮ Ў ХРАМЕ МІКАЛАЯ ЦУДАТВОРЦЫ

0

Кожны тыдзень Вялікага паста Уладыка наведвае прыходы Епархіі. Чацвер
пятай сядміцы для старадаражан быў пазначаны доўгачаканай сустрэчай і магчымасцю пачуць боскае слова з вуснаў кіруючага архіерэя.

На службе прысутнічалі прадстаўнікі раённай адміністрацыі — намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Дзевяцень і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлана Каролька.

УЛАДЫКА ПРАВЁЎ ЛІТУРГІЮ РАНЕЙ АСВЕЧАНЫХ ДАРОЎ. ГЭТА АДНА З САМЫХ ПРЫГОЖЫХ ВЯЛІКАПОСНЫХ СЛУЖБАЎ, ЯКАЯ СІЛКУЕ І НАТХНЯЕ ВЕРУЮЧЫХ У ДНІ НАПРУЖАНАГА ДУХОЎНАГА І ФІЗІЧНАГА ЎСТРЫМАННЯ.

Пропаведзь была прысвечана подзвігу прападобнай Марыі Егіпецкай, жыціе якой чытаецца менавіта ў гэты дзень Вялікага паста. Яе лёс — прыклад Гасподняй літасці да грэшнікаў, калі іх пакаянне шчырае і глыбокае.

Епіскап Антоній наведаў храм, будаўніцтва якога хутка павінна завяршыцца.

Leave A Reply

Your email address will not be published.