Галоўная тэма — перапіс насельніцтва
Раніцай пятніцы, калі вярстаўся газетны нумар, інфармацыйная група пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Мікалая Мікалаевіча Карповіча пабывала ў “Райаграсэрвісе” .
Удзел у сустрэчы прынялі начальнік аддзела статыстыкі Кацярына Мікалаеўна Жукава, начальнік аддзела РАУС Алег Іванавіч Бычэня, начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Аляксандравіч Усеня, дырэктар ЖКГ Дзмітрый Віктаравіч Булынка. Падчас сустрэчы з калектывам гутарка за-кранула розныя актуальныя тэмы.
• Як і навошта прымаць удзел у перепісе насельніцтва?
• Як людзі паводзяць сябе ў адрамантаваным гарадскім парку?
• У якіх выпадках ЖКГ будзе перакрываць уваход у падвалы шматпавярховак?
• Чаму за апошня дні ў вобласці здарылася 9 пажараў на сельгаспрадпрыемствах?
• Ці будзе ўсё ж такі фізкультурна-аздараўленчы комплекс?
Адказы на гэтыя і іншыя пытанні — у рэпартажы з сустрэчы ў наступным нумары нашага выдання.